Адпаведны графік апублікавалі на сайце Мінадукацыі.

У 2021/2022 навучальным годзе адукацыйны працэс пройдзе па чвэрцях у наступныя тэрміны:

першая чвэрць – ад 1 верасня 2021 года па 30 кастрычніка 2021 года;

другая – ад 8 лістапада 2021 года па 24 снежня 2021 года;

трэцяя – ад 10 студзеня 2022 года па 26 сакавіка 2022 года;

чацвёртая – ад 4 красавіка 2022 года па 31 мая 2022 года.

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія – восем дзён ад 31 кастрычніка 2021 года па 7 лістапада 2021 года ўключна;

зімовыя – 16 дзён ад 25 снежня 2021 года па 9 студзеня 2022 года ўключна;

вясновыя – восем дзён ад 27 сакавіка 2022 года па 3 красавіка 2022 года ўключна;

летнія – 92 дні ад 1 чэрвеня 2022 года па 31 жніўня 2022 года. Для вучняў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – 82 дні ад 11 чэрвеня 2022 года па 31 жніўня 2022 года ўключна.

Для вучняў I-II класаў (ІІІ класаў – для навучэнцаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у трэцяй чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы ад 14 лютага 2022 года по 20 лютага 2022 года працягласцю сем дзён.

• Текст доступен на языке: Русский