Пра тое, што страціў грошы, у міліцыю паведаміў 63-гадовы пацярпелы. На картцы маладзечанца захоўваліся амаль пяць з паловай тысяч рублёў.

Мужчыну патэлефанаваў нібыта супрацоўнік банка і хітрым спосабам атрымаў дадзеныя карт-рахунку, адкуль зняў усе пенсійныя назапашванні.

На гэты раз патэнцыйнай ахвяры ашуканцы патэлефанавалі не ў мессенджер, а з дапамогай звычайнай сотавай сувязі.

Пенсіянеру некалькі разоў тэлефанавалі з розных нумароў, пакуль ён усё ж такі не падняў трубку. Невядомы запэўніў мужчыну ў тым, што яго турбуюць з банка і распавёў аб падазроных спробах спісання сродкаў з асабістага рахунку. Падкупіў пацярпелага той факт, што «банкаўскі работнік» да яго звяртаўся па імені і імені па бацьку, валодаў  звесткамі аб фактычным астатку даступных грошай, якія былі на картцы.

Той, хто тэлефанаваў таксама пацікавіўся, ці карыстаецца маладзечанец інтэрнэт-банкінгам. У пенсіянера быў просты кнопкавы тэлефон, таму мужчына не мае доступу да анлайн-сервісу. Тады зламыснік папрасіў прадыктаваць чатырохзначные коды, якія прыходзілі пацярпеламу ў смс-паведамленнях, нібыта для блакавання падазроных аперацый. Затым фігурант парэкамендаваў выключыць свой мабільны тэлефон, што мужчына і зрабіў.

Пасля ўключэння прылады баланс на картцы склаў толькі два рублі і адну капейку. З банкаўскага рахунку ашуканцы выкралі без малога 5 500 рублёў.

У ходзе разбору міліцыянеры высветлілі, што зламыснікі выдалена зарэгістраваліся ў асабістым кабінеце інтэрнэт-банкінгу, дзе і правялі махінацыі. Спачатку пенсіянер прадыктаваў лічбавы код з смс для адлюстравання поўнага нумары карткі, затым – для пацверджання грашовага пераводу.

Па дадзеным факце следчымі ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 1 артыкула 212 КК Рэспублікі Беларусь «Крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі кампутарнай інфармацыі». Чяпер праводзяцца аператыўна-вышукавыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўстанаўленне асоб зламыснікаў.

 

• Текст доступен на языке: Русский