Фота pinterest.com.

Аранжавы ўзровень небяспекі аб’явілі ў Беларусі 18 жніўня праз навальніцы, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па ўсходняй палове краіны пройдуць дажджы, прагрымяць навальніцы, у асобных раёнах чакаюцца моцныя ліўні. Днём будзе без істотных ападкаў, толькі па ўсходніх раёнах рэспублікі месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман. Вецер паўднёва-заходні 4-9 м/с, парывы ​​да 14 м/с, ноччу пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9-15, па паўднёвым усходзе да плюс 17 градусаў. Днём будзе 18-24 градусы цяпла.