Дзмітры Кузьмін. Фота "Дынама Маладзечна".

Беларускі абаронца Дзмітры Кузьмін падпісаў кантракт пачаткоўца з «Вініпег Джетс» на тры гады. Хакеіста абраў канадскі клуб на драфце НХЛ 2021 года ў трэцім раўндзе пад агульным 82-м нумарам, піша shaiba.kz.

У мінулым сезоне 18-гадовы ігрок абароны выступаў у чэмпіянаце Беларусі за «Дынама-Маладзечна». У 46 матчах рэгулярнага чэмпіянату ён здолеў набраць 11 (3+ 8) дзейсных балаў пры паказчыку карыснасці «-2». Таксама ён правёў шэсць гульняў у плэй-оф, у якіх набраў 4 (3+1) ачкі пры агульнай карыснасці «0».

Нагадаем, Дзмітры Кузьмін прыняў удзел на юніёрскім чэмпіянаце свету, правёўшы ў складзе зборнай Беларусі пяць матчаў, закінуўшы адну шайбу і аддаўшы чатыры галявыя перадачы пры карыснасці «+3».

• Текст доступен на языке: Русский