Фота moydom.media.

Новую футбольную пляцоўку зробяць на тэрыторыі сярэдняй школы №1, баскетбольна-валейбольную – на двары сярэдняй школы №5, паведамляюць ва ўпраўленні адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама.

Абедзьве пляцоўкі будуць са штучным пакрыццём.

Таксама адзначаюць, што падчас летніх канікулаў школы і садкі падрыхтаваліся да навучальнага года. На 15 жніўня ўсе ўстановы адукацыі Вілейшчыны атрымалі сертыфікаты, якія сведчаць пра гатоўнасць да навучальнага года.

• Текст доступен на языке: Русский