На месцы здарэння. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

Здарэнне адбылося сёння раніцай у Маладзечне на скрыжаванні Вялікага Гасцінца і вуліцы Галіцкага. Падрабязнасці журналісту паведаміла інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.

– Сёння каля 7.50 49-гадовы маладзечанец ехаў на  «Маздзе» па Вялікім Гасцінцы з боку Мінска ў бок Смаргоні па правай паласе. Пры павароце направа на скрыжаванні Вялікага Гасцінца і вуліцы Галіцкага ён наехаў на 33-гадовага маладзечанца, што рухаўся на электрамакаце.

Па словах інспектара, пацярпеламу на месцы аказалі меддапамогу і адпусцілі дамоў. Марэрыял здарэння – на праверцы ў ДАІ.

• Текст доступен на языке: Русский