Фота euroradio.fm.

Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведамляе Саюз беларускіх пісьменнікаў.

На адрас арганізацыі прыйшоў ліст, дзе паведамляецца, што Вярхоўным судом заведеная грамадзянская справа па ліквідацыі ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

Саюз беларускіх пісьменнікаў – самая сталая творчая арганізацыя Беларусію Яе заснавалі ў 1933-1934 гадах. Ранейшая назва – Саюз пісьменнікаў БССР і Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Саюз пісьменнікаў створаны з мэтамі абароны творчых правоў, прафесійных і сацыяльных інтарэсаў літаратараў, забеспячэння ўмоў для практычнай рэалізацыі свабоды слова і друку, аховы творчай спадчыны.

Папярэдняе апытанне ў судзе прызначанае на 24 жніўня.

Сярод сябраў гэтай арганізацыі шмат пісьменнікаў – жыхароў і выхадцаў з нашага рэгіёна. Гэта Уладзімір Кажамяка, Зінаіда Губарава-Крупская, Уладзімір Някляеў, Усевалад Сцебурака, Сымон Барыс, Славамір Адамовіч, Алесь Наркевіч.