Вось такі багамол жыве ў Вілейцы. Фота Дзяніса Канецкага.

Багамола на вуліцы ў Вілейцы днямі заўважыў жыхар горада, наш чытач Дзяніс Канецкі.

– Нядаўна быў на працы і заўважыў насякомае ў горадзе, – расказаў карэспандэнту Дзяніс. – Здзівіўся, бо раней вялікай рэдкасцю было ўбачыць багамола.

Той самы багамол. Фота Дзяніса Канецкага.

Па словах экспертаў, багамолы жывуць і размнажаюцца там, дзе цёпла. А паколькі ідзе глабальнае пацяпленне, насякомых цяпер можна сустрэць і ў нашых мясцінах.

З цікавых фактаў пра багамола адзначаюць такія: умее паварочваць галаву на 180 градусаў; маскіруецца, мяняючы колер; частыя выпадкі, калі самкі паядаюць самцоў.

• Текст доступен на языке: Русский