Фота: Прэсклуб

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Ператрусы праходзяць у журналісткі Ірыны Турчыной, рэдактара Аляксандра Зайцава і бухгалтара Кацярыны Боевай.

На сувязь не выходзяць: галоўрэд БелаПАН Ірына Леўшына і журналіст Захар Шчарбакоў.

Створаная ў 1991 годзе Алесем Ліпаем, кампанія БелаПАН за гады сваёй працы заваявала рэпутацыю незалежнай, дакладнай і аператыўнай крыніцы інфармацыі. Паведамлення БелаПАН публікуюць найбуйныя выданні Беларусі, цытуюць многія сусветныя радыёстанцыі і тэлекампаніі.