Ілюстрацыйнае фота onliner.by.

За першае паўгоддзе 2021 года дзяржаўныя інспектара аддзела дзяржнагляду ў Маладзечне правялі 66 кантрольна-наглядных мерапрыемстваў па захаванні патрабаванняў Тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза ТР МС 007/2011 «Аб бяспецы прадукцыі, прызначанай для дзяцей і падлеткаў», ТР МС 017/2011«Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці »пры рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці, у тым ліку прадукцыі па нізкіх коштах.

Асноўнымі парушэннямі патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў з’яўляюцца адсутнасць этыкеткі вытворцы і адсутнасць або ўказанне не ў поўным аб’ёме звестак аб тавары для спажыўца.

Большасць праверанай прадукцыі не мае дакументаў аб пацверджанні адпаведнасці. Гэта значыць, прадукцыя не праходзіла выпрабаванні па паказчыках бяспекі. Такія тавары не могуць прадавацца. Адсутнасць дакументаў не гарантуе спажыўцу іх бяспеку.

Аддзел дзяржнагляду Маладзечна праверыў 436 найменняў прадукцыі. У большасці выпадкаў маркіроўка ўяўляе сабой невялікі ліст паперы з набранай на камп’ютары або запоўненай ад рукі інфармацыяй. У ходзе правядзення маніторынгаў суб’екты гаспадарання не ў поўным аб’ёме ліквідуюць раней заўважаныя парушэнні, пра што сведчаць паўторныя маніторынгі, а таксама праверкі, у выніку якіх склалі 20 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Аддзел дзяржнагляду Маладзечна працягвае нагляд за адпаведнасцю прадукцыі патрабаванням абавязковых для выканання тэхнічных нарматыўных прававых актах.