На Вілейшчыне пачалі здымаць фільм пра Мікалая Кісялёва, які ў Другую сусветную выратаваў жыццё даўгінаўскім яўрэям

Мікалай Кісялёў з сям'ёй у 1957 годзе. Архіўнае фота з сайта yadvashem.org.

Пра гэта паведамляюць vesti.ru. Здымкі фільма «Праведнік» адбываюцца ў вёсцы Заброддзе.

Подзвіг Кісялёва

Да лета 1942 года ў  Даўгінаве засталося 278 яўрэяў. Яны хаваліся ў лесе і прыбіліся да атрада «Мсцівец», які ўзначальваў Мікалай Кісялёў. Партызаны звярнуліся ў Маскву і атрымалі загад сабраць у лесе яўрэяў і вывесці за лінію фронту.

Выконваць даручэнне ўзяўся сам Кісялёў, бо астатнія адмаўляліся.

Да лініі фронту з Кісялёвым ішлі 270 чалавек, большасць з якіх – сталыя, жанчыны і дзеці. Групу суправаджалі шэсць партызанаў. Ішлі больш за месяц. Двойчы атрад натыкаўся на нямецкую засаду, многія былі параненыя. Пасля аднаго з сутыкненняў недалічыліся 50 чалавек. Двух параненых – 77-гадовую бабулю і хлопчыка – давялося пакінуць у лесе. Яны бадзяліся там два гады і выжылі.

Згодна са спісам Кісялёва, у атрадзе налічвалася 35 дзяцей ад двух да 17 гадоў. Самая маленькая – Берта. Яе нёс партызан на руках, забраўшы ў бацькоў, якія хацелі ўтапіць. Мужчыну, які быў без нагі, Кісялёў аддаў яму свайго каня.

Па акупаванай тэрыторыі, больш чым 1500 кіламетраў, Мікалай Кісялёў вывеў за лінію фронту 218 чалавек.

• Текст доступен на языке: Русский