Прычынай гэтага пажару, магчыма, стала маланка. Фота ГРАНС Маладзечна.

Два пажары здарыліся ў Маладзечанскім раёне ў мінулыя выхадныя, паведамілі ў мясцовым ГРАНС.

14 жніўня ў 17-46 у цэнтр аператыўнага кіравання Маладзечанскага ГРАНС паведамілі пра пажар у Красным, на вуліцы 1 Мая. Пасля прыбыцця да месца выкліку работнікі МНС устанавілі, што гарыць неэксплутаваны склад. Будынак Мінскаму філіялу аблспажыў таварыства. У будынку людзей не было. Пажар ліквідаваны ў 18.10. Матэрыялы праверкі па пажару перадалі ў РАУС Маладзечна.

15 жніўня ў 01.16  паступіла паведамленне аб пажары ў гаспадарчым будынку ў вёсцы Парэчча Гарадзілаўскага сельавета.

На складзе пасля пажару.

Па прыбыцці ўстанавілі, што гарыць хлеў памерамі тры на чатыры метры, дах шыферны, будынак без электрычнасці.

У выніку пажару часткова знішчаны дах і перакрыцце, пашкоджаныя сцены і маёмасць будынка.

Прычына пажару высвятляецца. Разглядаюць – навальнічны разрад.

 

 

• Текст доступен на языке: Русский