Самалёт прыляцеў! Маладзечна, жнівень. 1969 год. Фота Аляксандра Салагуба адлічбаваў Яўген Стэльмах.

А вы ведалі, што ў 1960-х гадах з Маладзечна ў Мінск і назад можна было дабрацца на самалёце?

Фотаздымкі маладзечанскага аэрадрома у жніўні 1969 года зрабіў маладзечацец Аляксандр Салагуб, а цяпер адлічбаваў Яўген Стэльмах. Пра аэрапорт у Маладзечне карэспандэнту расказаў аўтар фота Аляксандр Салагуб.

Фота Аляксандра Салагуба адлічбаваў Яўген Стэльмах.

– Аэрапорт я добра ведаў яшчэ з 1960-х. Тут садзіліся грамадзянскія самалёты «АН-2».

Не адзін раз лётаў з Маладзечна ў Мінск за два рублі. Дарога займала 20 хвілін.

Па словах суразмоўцы, тут жа стаяў невялічкі будынак – аэравакзал з касай, дзе можна было купіць білет на самалёт.

Фота Аляксандра Салагуба адлічбаваў Яўген Стэльмах.

Акрамя Мінска, самалёты з Маладзечна лёталі на Нарач.

Месціўся аэрадром за вайсковай часткай ў бок Вялікага Сяла. Цяпер там стаяць катэджы.

• Текст доступен на языке: Русский