Падчас жнівеньскага путчу 1991 года ў Маскве. Фота з вікіпедыі.

19 жніўня 1991 года ў Маскве адбылася спроба дзяржаўнага перавароту ў СССР. ГКЧП адхілілў ад улады прэзідэнта Міхаіла Гарбачова і заявіў аб увядзенні надзвычайнага становішча.

Орган ГКЧП існаваў ад 18 па 21 жніўня. А з 22 па 29 былыя члены ГКЧП былі арыштаваныя. Пасля іх адпусцілі пад падпічку аб нявыездзе, а ў 1994 рэабілітавалі.

У Мінску дэпутаты Апазыцыі БНФ прынялі заяву з асуджэньнм путчу, патрабаваннем склікання нечарговай сесіі Вярхоўнага Савету. Увечары 19 жніўня на плошчы перад Домам ураду Беларускі Народны Фронт правёў мітынг пратэсту.