belnovosti.by

Днямі, выйшаўшы раніцай на двор, жыхар вёскі Будзёнаўка Ашмянскага раёна заўважыў, што яго «Фольксваген Шаран» прыпаркаваны ў двары не так. Падазраючы, што ноччу нехта на ім ездзіў, мужчына звярнуўся ў міліцыю, піша УУС Гродна.

На месца прыбылі міліцыянеры. Пацярпелы растлумачыў: вярнуўся дадому каля гадзіны ночы і бачыў, што па вёсцы хадзіў аднавясковец з дзвюма дзяўчынамі. Пачалі правяраць версію датычнасці гэтых асоб да злачынства.

Спачатку затрымалі мясцовага жыхара, які распавёў, што ўвечары выпіваў з дзвюма знаёмымі. Сваё дачыненне да ўгону мужчына адмаўляў.

Устанавіўшы асобу адной з дзяўчат, супрацоўнікі аховы перадалі інфармацыю ў РАУС і накіраваліся да яе дамлў. Таксама на месца прыбыла следча-аператыўная група. Падазраваную – навучэнку каледжа затрымалі.

Высветлілася, што дзве дзяўчыны напярэдадні распівалі спіртныя напоі са знаёмым з вёскі. Калі мужчына адправіўся спаць, дзяўчаты накіраваліся ў двор аднавяскоўца, дзе стаяла аўтамашына. 19-гадовая навучэнка зайшла ў дом, знайшла ключ ад аўто і паехала з сяброўкай катацца. Пасля паездкі па вёсцы вярнула машыну ў двор. Паклаўшы ключы на ​​месца, накіравалася дадому адпачываць.

Цяпер Следчыкамітэт узбудзіў крымінальную справу па артыкуле «Угон». Раней 18-гадовая сяльчанка судзімая не была і да адміністрацыйнай адказнасці не прыцягвалася.

 

• Текст доступен на языке: Русский