Крама ў Маладзечне. Фота yandex.by.

Літоўскі бізнесмен Міндаўгас Марцыняквічус разглядаў магчымасць продажу рознічнай сеткі і назваў памылкай прыход у Беларусь. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю BNS, піша belmarket.by.

«Працаваць у Беларусі надзвычай складана. Тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі, ні для каго не сакрэт. Там было шмат пройгрышаў і пахваліцца пакуль няма чым», — кажа ён.

Марцыняквічус пацвердзіў, што былі спробы вывучыць попыт на продаж сеткі, але канкрэтных вынікаў яны не далі.

«Рашэнне інвеставаць у Беларусь, я лічу, было няправільным. Гэта краіна кардынальна адрозніваецца ад Літвы з пункту гледжання бізнес-асяроддзя, і ўмовы для інвестыцый там вельмі неспрыяльныя», — дадаў літовец.

• Текст доступен на языке: Русский