Фота kaktusenok.com.

Днямі ў інтэрнэце з’явілася інфармацыя пра тое, што на Вілейшчыне на чалавека напаў мядзведзь. 

Мы звярнуліся ў РАУС Вілейшчыны. Тут адказалі, што людзі сараўды тэлефанавалі, распытвалі пра нападзенне. Аднак ні ў міліцыю, ні следчым, ні ў ЦРБ такая інфармацыя не паступала.

Нагадаем, што сёлета ў сакавіку мядзведзя заўважылі паміж Ільяй і Вілейскім вадасховішчам. Тады ж у Вілейскім доследным лясгасе карэспандэнту паведамілі, што гэтых жывёл у апошнія гады сапраўды стала больш.

• Текст доступен на языке: Русский