Фота Настассі УТКІНАЙ.

На Маладзечаншчыне, на аўтадарозе Гарадок – вёскаТучына міліцыя спыніла трактар, за рулём якога быў 44-гадовы жывёлавод, жыхар вёскі Парадоўшчына. У мужчыны былі характэрныя прыкметы алкагольнага ап’янення.

Супрацоўнікі ДАІ даставілі кіроўцу ў медустанову для агляду. У выдыханых парах паветра было зафіксавана 2,7 праміле. Акрамя таго, вясковец кіраваў трактарам, не маючы правоў, бо быў пазбаўлены пасведчання кіроўцы яшчэ ў красавіку мінулага года за кіраванне ў нецвярозым выглядзе.

Мужчына не стаў адмаўляць, што напярэдадні ужыў спіртное. Трактар ​​даставілі на ахоўную стаянку. За нецвярозае кіраванне і язду без правоў грамадзяніна прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці