Фота ПВА "Анёл Паўночны Захад".

Міліцыя Паставаў і валанцёры шукаюць жыхара Пастаўшчыны, 29-гадовага Руслана Шчукуравіча Мікаілава, які можа знаходзіцца на Маладзечаншчыне.

Вядома, што 17 жніўня ён пайшоў здома ў невядомым кірунку. Збіраўся паехаць у Радашкавічы, але перастаў выходзіць на сувязь і на сёння яго месцазнаходжанне невядомае, паведамляюць валанцёры «Анёла».

Тэлефоны, па якіх звяртацца, і прыкметы зніклага пазначаныя на фота.

• Текст доступен на языке: Русский