Балота. Фота з архіва "РГ".

Пра тое, што знайшоўся зніклы ў красавіку 85-гадовы жыхар Астравеччыны, нам паведамілі валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Анёл Паўночны Захад». Мужчына загінуў.

Па словах каардынатара Максіма Федаровіча, труп зніклага знайшлі на Смаргоншчыне,недалёка ад вёскі Буякі ў балоце. Знайшлі мясцовыя вяскоўцы, бо сышла вада. Напрасткі да дома зніклага – каля пяці з паловай кіламетраў, расказаў Максім.

Нагадаем, што пенсіянер з вёскі Альхоўка знік у красавіку. Паведамлялі, што, магчыма, ён з’ехаў на ровары ў невядомым кірунку.

• Текст доступен на языке: Русский