Знойдзеныя грыбнікі. Фота МНС.

21 жніўня ў 12:46 Валожынскім выратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што ў лесе паблізу вёскі Дарагунь згубіліся 4 чалавекі.

Да месца выехалі падраздзяленни МНС.

Як стала вядома, двое мужчын і дзве жанчыны каля 10:00 паехалі ў грыбы і заблукалі, аднак былі на сувязі.

Усяго ў пошкава-выратавальнай аперацыі былі задзейнічаны тры адзінкі тэхнікі і пяць чалавек – выратавальнікі і міліцыянеры.

У 16:04 заблукалыя грыбнікі выйшлі з лесу на гук сігналу гучнай прылады пажарнага аўтамабіля. Меддапамога ім не спатрэбілася.

• Текст доступен на языке: Русский