У лесе на Вілейшчыне. Фота чытача.

Сацыяльныя сеткі ў сярэдзіне жніўня пачалі актыўна запаўняцца фотаздымкамі з лясоў рэгіёна. Нашы чытачы паведамляюць, што тут ужо выраслі баравікі.

Так, чытач з Вілейкі – заўзяты грыбнік Станіслаў – падзяліўся, што днямі за адно «ціхае паляванне» назбіраў больш за 130 баравікоў. Былі сярод іх і даволі вялікія, але, па словах грыбніка, «здаровыя», без чарвякоў. Збіраў на Вілейшчыне.

• Текст доступен на языке: Русский