Фота livelib.ru.

Зусім хутка пачнецца навучальны год, а значыць, тэма шпаргалак для некаторых зноў стане актуальнай. Адна настаўніца з Маладзечаншчыны падзялілася з намі крэатыўнай шпаргалкай свайго вучня на верш Янкі Купалы «Явар і каліна».

Хлопец, які пісаў шпаргалку, сёлета скончыў школу. А настаўніца, перабіраючы паперы перад новым навучальным годам, знайшла «шэдэўр».

Да рэчы, як прызналася педагог, убачыўшы гэтую шпаргалку, яна нават дазволіла вучню карыстацца ёй пры адказе. Вельмі ж крэатыўны быў твор.

Глядзіце:

А цяпер нагадаем вам сам верш. Чытайце і параўноўвайце.

Явар і каліна                      Янка Купала

Песняй вясны лебядзінаю,

Скінуўшы зімнія чары,

Шэпчуцца явар з калінаю

Ў сумнай даліне над ярам.

 

Лісцікі зеленяй хваляцца

Небу панятлівай мовай:

Росамі мыюцца раніцай,

Песцяцца сонцам паўднёвым.

 

Захадам модлы пакорныя

З маткай-зямлёй адпраўляюць;

Тайна у ночаньку чорную

Месяца, зор выглядаюць.

 

Слухаюць смехаў русалчыных,

Лопату крылляў начніцы,

Ветру павеваў ап’янчаных,

Плюскату шклістай крыніцы.

 

Чуецца музыка дзіўная

У повесцях сонных імшараў…

Цешыцца явар з калінаю,

Скінуўшы зімнія чары.

• Текст доступен на языке: Русский