Фота zbsb.org.

 А разам з Таварыствам беларускай мовы — газеты «Новы час» і «Наша слова».

Разазгляд позвы аб ліквідацыі ТБМ прызначаны на 25 жніўня. Паколькі ТБМ з’яўляецца заснавальнікам газет «Новы час» і «Наша слова», у выпадку ліквідацыі ТБМ як юрасобы газеты таксама ліквідуюць.

Тасарыства заснавана ў 1989 годзе. У ім – больш за шэсць тысяч сяброў у Беларусі і за яе межамі: у Літве, Польшчы, Расіі, Украіне, Латвіі, ЗША, Канадзе, Германіі і іншых краінах. У складзе арганізацыі каля 450 мясцовых арганізацый і суполак. Арганізацыя носіць імя беларускага першадрукара Францішка Скарыны. Герб арганізацыі спалучае асабісты знак Скарыны і беларускія нацыянальныя гістарычныя сімвалы.

«Бацькаўшчына» акрамя ліста з Вярхоўнага суда аб заведзенай справе па ліквідацыі аб’яднаньня, атрымала  ліст з СК, з якога вынікае, што ў дачыненні да Згуртавання завялі справу паводле часткі 3 артыкула 361 КК («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі»).

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» дзейнічае з 1990 года, аб’ядноўвае арганізацыі беларускай дыяспары болей чым з 20 краін свету.

Нагадаем, на мінулым тыдні мы паведамлялі пра тое, што ўлады збіраюцца ліквідаваць адну са старэйшых грамадскіх арганізацый «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Папярэдняе апытанне ў судзе прызначанае на заўтра, 24 жніўня.

• Текст доступен на языке: Русский