Фота euroradio.fm.

На сайце president.gov.by апублікавалі Распаражэнне №152рп аб падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Сярод узнагароджаных ёсць школьнікі і выпускнікі з Маладзечна, Вілейкі, Смаргоні, Мядзельшчыны, Астраўца, Валожына. Глядзіце, хто за што і якія сумы атрымаў.

Другую прэмію, якая складае 145 рублёў, атрымалі пераможцы рэспубліканскага конкурсу прац даследчага характару па прадметах:

Ксенія Лабанава – навучэнка 8 класа Астравецкай гімназіі №1;

Юлія Шэлест – навучэнка 11 класа Смаргонскай гімназіі.

Трэцюю прэмію – 116 рублёў – за перамогу ў гэтым жа конкурсе атрымалі:

Аляксандра Амялешка – навучэнка 11 класа Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната;

Вікторыя Паўлоўская – навучэнка 11 класа Турэц-Баярскай СШ. Пра Вікторыю мы пісалі ТУТ.

Сабіна Рубан – навучэнка 10 класа Маладзечанскай гімназіі №7. Пра Сабіну мы пісалі ТУТ.

Вераніка Хвясечка – навучэнка 9 класа СШ №5 з Маладзечна.

Сярод навучэнцаў, што атрымалі першую прэмію – 203 рублі – за дыплом 1 ступені ў заключным этапе па прадметных алімпіядах, з рэгіёна ёсць наступныя:

Аляксей Бобрык – навучэнец 11 класа гімназіі-каледжа мастацтваў з Маладзечна;

Яна Уладыка – навучэнка 11 класа СШ №3 з Вілейкі. Пра Яну і яе настаўніцу мы пісалі ТУТ;

Аляксей Топаль – навучэнец 10 класа гімназіі-каледжа мастацтваў з Маладзечна;

Прэмію за дыплом 2 ступені – 145 рублёў – атрымалі:

Павел Бярняк – навучэнец 10 класа гімназіі-інтэрната з Мядзела;

Ганна Радзівілка – навучэнка 11 класа СШ №1 з Валожына;

Аліна Радзіёнава – навучэнка 9 класа Вілейскай гімназіі №2;

Павел Сакалоўскі – навучэнец 10 класа гімназіі №10 з Маладзечна;

Марыя Стаўбунік – навучэнка 9 класа гімназіі №7 з Маладзечна;

Дзмітры Філістовіч – навучэнец 10 класа гімназіі №1 Астраўца;

Аляксандр Шарайчук – навучэнец 9 класа гімназіі №10 з Маладзечна.

Прэмію за дыплом 3 ступені – 116 рублёў – атрымалі:

Марыя Антановіч – навучэнка 11 класа гімназіі №10  Маладзечна;

Дзяніс Барыеў – навучэнец 10 класа гімназіі-інтэрната з Мядзела;

Юліяна Дзявятава – навучэнка 10 класа гімназіі №10;

Ядвіга Іадкоўская – навучэнка 10 класа гімназіі №6;

Марыя Курыловіч – навучэнка 9 класа гімназіі №1 “Логас” у Вілейцы;

Максім Кучко – навучэнец 9 класа СШ №5 Смаргоні;

Андрэй Маліноўскі – навучэнец 11 класа гімназіі-інтэрната Мядзела;

Раман Таўгень – навучэнец 10 класа гімназіі-каледжа ў Маладзечне;

Уладзіслаў Фарыно – навучэнец 10 класа, СШ №12 Маладзечна;

Аляксандра Харашэй – навучэнка 11 класа Нарацкай СШ №2;

Валерыя Стрэж – навучэнка 11 класа Вілейскай гімназіі №2.

Звяртаем увагу, што навучэнцы, якія пазначаныя ў спісе як 11 клас, на сёння ўжо скончылі школу.