Вілейскія педагогі-пераможцы. Фота uomoik.gov.by.

У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» з 19 па 21 жніўня зладзілі фінал рэспубліканскага конкурсу педагагічнага майстэрства спецыялістаў выхаваўча-аздараўленчых устаноў адукацыі «Камандная праца», паведамляюць у Галоўным упраўленні адукацыі Мінаблвыканкама.

Каманда педагогаў аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем дзяцей з цяжкімі  парушэннямі «Праменьчык» з Вілейскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі заняла на конкурсе трэцяе месца месца.

А ў намінацыі «Лепшы педагог выхаваўча-аздараўленчай установы адукацыі» другое месца заваявала Таццяна Іванаўна Баравая.

• Текст доступен на языке: Русский