Ілюстрацыйнае фота школы. Фота Настассі Уткінай.

Школа не можа быць па-за палітыкай, але палітыка там можа быць толькі дзяржаўная. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння падчас выступу на Рэспубліканскім педагагічным савеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

– Пытанне, які сёння, як той казаў, вісіць у паветры: ці павінна школа ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны? Адказ адназначны: школа не можа быць па-за палітыкай. Наогул палітыкі не бывае без школы. Але палітыка там павінна быць толькі адна – дзяржаўная. Сцяг і гімн – дзяржаўныя. І давайце спынім размовы на гэтую тэму, – падкрэсліў Лукашэнка.

• Текст доступен на языке: Русский