Ад 1 верасня ў школах з’явіцца новая пасада — кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні. Навошта? Каб зрабіць дзяцей патрыётамі, тлумачыць дэпутатка Лілія Кір’як:

«Раз на тыдзень запланаваныя заняткі ў межах «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» ў 10 і 11 класах, тэматычныя конкурсы, вучэбна-палявыя зборы.

Да падрыхтоўкі школьнікаў прыцягнуць кадравых вайскоўцаў.

Дзецям прапануюць яшчэ больш маршрутаў па вайскова-гістарычных мясцінах Беларусі».

Колькі будзе каштаваць бюджэту ўвядзенне новай пасады ў кожнай школе, улады не паведамляюць.

• Текст доступен на языке: Русский