Фота Аксаны Ярашонак.

Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка паведаміў, што ў 2023 годзе плануецца сумясціць выпускныя экзамены па матэматыцы і адной з дзяржаўных моў (на выбар) з цэнтралізаваным тэсціраваннем, перадае БелТА.

Па словах Карпенкі, апытанні паказалі, што гэта падтрымліваюць 70% настаўнікаў і больш за 60% вучняў і бацькоў. Сумяшчэнне ЦТ з выпускнымі экзаменамі ў школе назавуць нацыянальным дзяржэкзаменам. Падобная сістэма дзейнічае ў Расіі, дзе пасля дзявятага класа здаюць асноўны дзяржаўны экзамен, а пры выпуску з 11-га класа – адзіны дзяржаўны экзамен.

• Текст доступен на языке: Русский