Юры Снесар.

У Ашмянскім райвыканкаме новы намеснік старшыні, паведамляе osh.by.

Ад 24 жніўня намеснікам старшыні Ашмянскага райвыканкама па фінансавых пытаннях прызначаны Юры Снесар.

Снесар нарадзіўся ў вёсцы Мінойты ў Лідскім раёне ў 1976 годзе. У 2005 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, у 2007 – Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, а ў 2011 годзе вучыўся ў Акадэміі ўпраўлення.

Ад 1992 года працаваў на Мінойцкім рамонтным заводзе: спачатку вучнем токара, токарам, майстрам вытворчага ўчастка, затым – інжынерам-эканамістам па арганізацыі і нарміраванню працы, начальнікам аддзела арганізацыі працы і заработнай платы.

Ад 2021 да 2020 года кіраваў Зельвенскай сельгасхіміяй. Ад 2020 года працаваў намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях Зельвенскага ЖКГ.