Аб гэтым паведаміла інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечанскага РАУС Дыяна Галуза.

24 жніўня ў 21 гадзіну маладзечанец на «Аўдзі» ехаў па Вялікім Гасцінцы ў бок Францыска Скарыны. Мужчына не саступіў дарогу матацыклісту на рэгулюемым скрыжаванні – аўтамабіль і матацыкл сутыкнуліся.

У выніку ДТЗ матацыкліст атрымаў цялесныя пашкоджанні. Праводзіцца праверка.