Расклад руху электрычак Маладзечна-Мінск будзе зменены праз рамонт часткі чыгуначных пуцей.

26 жніўня ў сувязі з рамонтам чыгуначнага маста на ўчастку паміж станцыямі Уша і Алёхнавічы скразны рух цягнікоў рэгіянальных ліній эканамкласа ажыццяўляцца не будзе.

Цягнікі са станцыі Мінск-Пасажырскі будуць ісці да станцыі Алёхнавічы, са станцыі Маладзечна – да станцыі Уша.

Частка цягнікоў будзе адмененая.

Перавозка пасажыраў паміж станцыямі Уша і Алёхнавічы будзе ажыццяўляцца аўтобусамі з прыпынкамі каля чыгуначных пунктаў Баяры і Лосі.

Інфармацыя па актуальным раскладзе цягнікоў глядзіце на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі.