Фота vols.expert.

У Мядзельскім раёне ў трох вёсках адключаць электрычнасць на два дні, паведамляе narachanka.by.

30 жніўня і 3 верасня ад 9:00 да 18:00 у Рожках, Воргах і Радзьках будзе адсутнічаць электрычнасць. Прычына – замена провада на лініі электраперадач.