Фота Настассі УТКІНАЙ.

Сацыяльнае грамадскае аб’яднанне бацькоў «Бумеранг дабра» запрашае далучыцца да дабрачыннай акцыі «Жыццё замест кветак».

Далучыць свой клас могуць настаўнікі, школьнікі і іх бацькі.

Усё вельмі проста. Вы дамаўляецеся з класам, што 1 верасня дорыце адзін прыгожы букет ад класа. А астатнія грошы, якія сем’і вучняў выдзелілі б на букет, ахвяруеце. Такім чынам настаўнік замест 30 букетаў, якія не ведае, куды падзець, атрымлівае адзін – гэтага дастаткова, каб стварыць настрой і паказаць павагу. У той жа момант грошы, якія пайшлі б на астатнія кветкі, накіруюць на добрую справу.

У межах сёлятняй акцыі «Бумеранга дабра» збіраюць грошы для Марыі з Чысці. Ёй тэрмінова неабходна лячэнне. З дыягназам і гісторыяй Марыі вы можаце пазнаёміцца тут.

Пакінуць заяўку на ўдзел у акцыі вы можаце па гэтай спасылцы.

Дзякуючы акцыі “Дзеці замест кветак” на лячэнне Рамана Куніцкага сабралі 34 тысячы рублёў

У Маладзечне запрашаюць далучыцца да акцыі «Дзеці замест кветак»