Лабараторыя ў кватэры. Фота УУС Мінаблвыканкама.

У Маладзечне супрацоўнікі наркакантролю прыкрылі «міні-лабараторыю», у якой у спецыяльна створаных умовах вырошчваліся расліны з утрыманнем наркотыкаў. Вытворчасць зладзілі ў звычайнай кватэры па вуліцы Багдана Хмяльніцкага,паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Фота УУС Мінаблвыканкама.

Пад аранжарэю ў адной з пакояў 28-гадовы мужчына збудаваў спецыяльную скрыню, якую для ўраджайнасці абсталяваў сістэмай вентыляцыі, датчыкамі клімат-кантролю, люмінесцэнтнымі і фіталямпамі. Дзякуючы сучаснаму абсталяванню і тэхналогіям у своеасаблівай цяпліцы былі самыя спрыяльныя ўмовы для росту канопляў –  асвятленне, тэмпература, выцяжка і гэтак далей.

Незаконны хатні «агарод» аператыўнікі ліквідавалі і канфіскавалі ўраджай.