На месцы здарэння. Фота з сайта СК.

Следчыя высвятляюць абставіны смяротнага ДТЗ, што адбылося 25 жніўня на трасе Р-58, паведамляе Следчы Камітэт.

Паводле папярэдняй інфармацыі,  50-гадовы мужчына на «Ладзе Ларгус» ехаў па аўтадарозе «Мінск-Маладзечна-Нарач» у кірунку сталіцы. Каля 10.20 недалёка ад вёскі Кальзберг Мінскага раёна ён сутыкнуўся з прычэпам, які быў у счэпцы з аўтамабілем, што стаяў на дарозе, інаехаў на двух мужчын 31 і 33 гадоў. Яны стаялі на ўзбочыне. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў 33-гадовы мужчына памёр на месцы здарэння, другі пацярпелы з цяжкімі траўмамі шпіталізаваны.

Спецыялісты агледзелі месца здарэння, зафіксавалі следчую карціну, прызначылі шэраг экспертных даследаванняў.

Мінскі РАСК у дачыненні да 50-гадовага кіроўцы ўзбудзіў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Кіроўцу затрымалі. У момант ДТЗ мужчына быў цвярозы.

• Текст доступен на языке: Русский