Скрын з відэа канцэрту. Па словах Лізаветы, у інсталяцыі - яе выцінанкі.

24 жніўня Украіна святкавала Дзень Незалежнасці. На святочным канцэрце сцэну падчас выступлення спявачкі Сафіі Ратару ўпрыгожылі выцінанкамі. Яны аказаліся творамі маладзечанскай мастачкі, выкладчыцы музкаледжа імя Агінскага Лізаветы Чырвонцавай. Па словах Лізаветы, дазволу ў яе не спыталі.

– Днямі напісала сяброўка, што жыве ў Кіеве. Яна выпадкова ўбачыла мае творы на канцэрце. З просьбай аб выкарыстанні маіх прац да мяне ніхто не звяртаўся, – расказала нашаму карэспандэнту Лізавета. –

 Падчас выканання песні Ратару «Адна каліна» для інсталяцыі сцэны ўзята дакладна пяць маіх выцінанак. Не заўсёды добра бачная агульная выява, але элементаў вельмі шмат.

Нагадаем, што ў маі таксама без дазволу Лізаветы ўкраінскія дызайнеры ўзялі частку яе працы для ўбору сваёй удзельніцы ў конкурсе «Міс Сусвету», што адбываўся ў Маямі.

 

• Текст доступен на языке: Русский