Вярхоўны суд задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», паведамляе baj.by.

Паводле рашэння Вярхоўнага суда, усе довады прадстаўніка ГА «БАЖ» аб тым, што гэты пазоў не мусіць быць задаволены, прызнаць няважнымі, а прадстаўнік адказчыка «няправільна разумее закон».

ГА «БАЖ» дзейнічае ад восені 1995 года. Аб’ядноўвае больш за 1300 сябраў — работнікаў медыясферы.  ГА «БАЖ» — гэта ўплывовая і прызнаная міжнароднай прафесійнай супольнасцю арганізацыя.

• Текст доступен на языке: Русский