Фот з архіва "РГ"

Пра гэта расказала галоўны доктар Вілейскай ЦРБ на сустрэчы з работнікамі райгаза, паведамляе peramoga.by.

– Бальніца працуе ў штатным рэжыме, але са зноскай на каронавірусную інфекцыю, – адзначыла Ірына Макарава.

Яна звярнула ўвагу, што хварэюць, у асноўным, людзі непрышчэпленыя.

Чарговую хвалю інфекцыі, якая абяцае быць жорсткай, у Вілейцы чакаюць у кастрычніку.

92 працэнты – такая ступень эфектыўнасці вакцыны, агучаная спецыялістам.