Фота да праекта «Расплюшчы вочы» актывістаў з Гамбурга, які накіраваны на тое, каб палепшыць узровень сталых людзей з нізкімі даходамі.

У прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны паведамілі, што ў Беларусі ў 2022 годзе зноў павысяць пенсійны ўзрост і страхавы стаж.

На сёння мужчыны сыходзяць на пенсію ва ўзросце ў 62,5 гадоў, а жанчыны – у 57,5 ​​гадоў.

У 2022 годзе гэтыя паказчыкі вырастуць на шэсць месяцаў – да 63 і 58 для мужчын і жанчын адпаведна.

Акрамя таго, з наступнага года зменіцца і тэрмін страхавога стажу, пасля адпрацоўкі якога можна будзе атрымаць працоўную пенсію. З 2022-га года ён вырасце з 18 да 18,5 гадоў.

• Текст доступен на языке: Русский