Здымкамі знаходак падзяліўся наш чытач, віляйчук, краязнаўца Дзяніс Канецкі.

На здымках – талеркі, чыгункі і больш дробныя аскепкі посуду.

– Днямі электрыкі капалі траншэю ўздоўж дарогі на вуліцы Дзяржынскага і экскаватар падняў шмат керамікі. Відаць, натрапілі на старую яму для смецця, – дзеліцца краязнаўца.

Дзяніс мяркуе, што посуд маглі выкарыстоўць вілейчукі ў 19 – пачатку 20 стагоддзя.

Фотаздымкі знаходак забяспечаныя Дзянісам Канецкім.

 

• Текст доступен на языке: Русский