На месцы здарэння ў красавіку. Фота МНС.

Падзяку старшыні Мінскаблвыканкама аб’явілі вучню сёмага класа Занарочской сярэдняй школы Раману Кагадоўскаму, паведамляюць у Мядзельскім райвыканкаме.

Такую ж падзяку атрымаў сацыяльны работнік Мядзельскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Вячаслаў Адамовіч.

Мінаблвыканкам падзякаваў Раману і Вячаславу за рашучасць, мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выратаванні чалавека падчас пажару.

Нагадаем, што 28 красавіка загарэўся дом у вёсцы Сідаравічы Мядзельскага раёна. Да прыбыцця ратавальнікаў 12-гадовы падлетак Рома Кагадоўскі выратаваў свайго трохгадовага брата, а сам у цяжкім стане трапіў у бальніцу.

• Текст доступен на языке: Русский