Скрын з відэа таго самага выступлення Ратару.

Нагадаем, што некалькі выцінанак маладзечанскай мастачкі Лізаветы Чырвонцавай арганізатары канцэрта да Дня Незалежнасці Украіны выкарысталі ў інсталяцыі сцэны без дазволу аўтаркі.

Як паведаміла сёння Лізавета, з ёй звязаўся кіраўнік кампаніі, якая займалася відэаінсталяцыямі. Усе пытанні вырашылі і маладзечанскай мастачцы ўкраінскі бок прынёс прабачэнні.

– Гэта адзін з рэдкіх выпадкаў такога хуткага і станоўчага вырашэння сітуацыі, – кажа Лізавета Чырвонцава.

• Текст доступен на языке: Русский