Новая вытворчасць, якую запусцілі на ЗЛМК. Фота з сайта Мінаблвыканкама.

Санацыя Маладзечанскага завода металаканструкцый прадоўжана да 1 лiпеня 2026 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №484 ад 26 жнiўня 2021, якую сёння афіцыйна апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Савет Міністраў пастанаўляе ўзгадніць хадайніцтва Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва аб падаўжэнні тэрмінаў санацыі ААТ «Маладзечанскі завод металаканструкцый» да 1 ліпеня 2026 года», – гаворыцца ў дакуменце.

Санацыя – сістэма мерапрыемстваў па паляпшэнні фінансавага стану на прадпрыемстве.

• Текст доступен на языке: Русский