Нарач 1930-х гадоў. Фотаздымкі з архіва сям'і Юроўскіх.

Днямі гродзенскі журналіст Руслан Кулевіч сустракаўся ў польскім горадзе Лодзі з ураджэнкай міжваеннага Гродна Крыстынай Эйсмант (Юроўскай). Пераглядаючы здымкі з яе сямейнага альбома, журналіст натрапіў на фота 1930-х гадоў, зробленыя ў нашым рэгіёне.

На адным – хлопцы з сям’і Юроўскіх вяслуюць на байдарцы па возеры Нарач, на другім – тут жа адпачываюць на прычале.

Па інфармацыі Руслана Кулевіча, Юроўскія выехалі з Гродна ў Польшчу ў 1945, пасля таго, як главу сям’ю камуністы саслалі ў Казахстан.

Нагадаем, што першыя курорты на Нарачы паўсталі якраз у 1920-1930 гадах, калі гэтыя мясціны былі ў складзе Польшчы. Адкрываліся турыстычныя базы, рэстараны, яхт-клубы, прадумвалася лагістыка для адпачывальнікаў.

 

• Текст доступен на языке: Русский