Фота vk.com/fco2020.

«Астравец» датэрмінова за пяць тураў перамог у Гродзенскім дывізіёне другой лігі. 

Учора, 29 жніўня, астраўчане перамаглі каманду з Мастоў – 8:0. Так «Астравец» забяспечыў сабе датэрміновую перамогу ў Гродзенскім дывізіёне другой лігі.

Яшчэ да матча з «Мастамі» «Астравец» устанавіў рэкорд другой лігі па колькасці забітых галоў. За 18 матчаў футбалісты астравецкага клуба забілі 123 галы. Раней рэкорд трымаўся ў «Дняпра» – у мінулым сезоне ў 26 гульнях футбалісты забілі 121 гол.

Форвард «Астраўца» Аляксей Хадневіч таксама ўстанавіў рэкорд. Хадневіч згуляў у 14 матчах і забіў 47 галоў.