Фота Настассі Уткінай.

29 жніўня ў Ашмянах адбылося бескантактавае ДТЗ з удзелам аўтамабіля і ровара. Аб гэтым паведамляе ДАІ Гродзенскага аблвыканкама.

29 жніўня ў 9:45 у Ашмянскі РАУС паведамілі аб ДТЗ з удзелам раварыста.

Высветлілася, што 38-гадовая кіроўца «Мазды» на вуліцы Гальшанскай у Ашмянах рухалася заднім ходам – так яна стварыла аварыйную сітуацыю. Праз гэта 69-гадовая пенсіянерка, якая ехала на ровары, рэзка спынілася і ўпала.

У выніку ДТЗ раварыстку з закрытай ЧМТ і пераломам ключыцы шпіталізавалі.