Скрын з youtube.com.

Пакуль з будучай пляцоўкі знялі слой глебы, з дапамогай ЖКГ і мясцовай гаспадаркі прывезлі шмат пяску і ўжо пачалі ўстанаўліваць дзіцячы комплекс, горку, напольныя і падвясныя арэлі. 

– Запыт на такую пляцоўку быў ад маладых сямей, якія гадуюць дзяцей. У мінулым годзе наш сельсавет заняў першае месца ў конкурсе сярод сельсаветаў Вілейшчыны. За гэта са сродкаў суботніка мы атрымалі грошы на дзіцячую пляцоўку. За што вялікі дзякуй раёну. Замовілі пляцоўку ў сталічнай арганізацыі з дастаўкай і ўстаноўкай, – расказаў старшыня Ільянскага сельвыканкама Аляксандр Мікуцкі.

Добраўпарадкаванне тэрыторыі сельвыканкам робіць сваімі сіламі.

Калі пляцоўку ўстановяць, плануюць паставіць лаўкі для бацькоў і абнесці ўсё акуратнай агароджай, каб дзеці не выбягалі на дарогу. А побач на будынку мясцовага аграрнага каледжа ёсць відэакамеры. Гэта абароніць пляцоўку ад вандалаў.

– Устанавіць усё вырашылі ў рабінавым гаі, які некалі садзілі работнікі каледжа. Вось так працуем з маладымі сем’ямі Ільі, – падсумаваў старшыня сельвыканкама.