У аварыі пацрпеў смаргонец на электрасамакаце. Фота МУС.

29 жніўня каля 18.00 на вуліцы Камсамольскай у Смаргоні адбылося зарэгістравана ДТЗ з удзелам электрасамаката, паведамілі ў МУС.

Устанавілі, што 49-гадовы кіроўца на «Фольксвагене», выконваючы манеўр павароту налева, наехаў на 34-гадовага мясцовага жыхара на электрасамакаце.

Пасля наезду мужчыну з адкрытым пераломам нагі шпіталізавалі.

Нагадаем, што 17 жніўня аварыя з удзелам электрасамаката таксама здарылася ў Маладзечне.

• Текст доступен на языке: Русский