Лізавета Пятрэнка з узнагародай. Фота Міністэрства спорту і турызму.

Беларуская легкаатлетка Лізавета Пятрэнка выйграла бронзу Паралімпіяды ў кіданні кап’я, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Лізавета – выхаванка Маладзечанскай ДзЮСШ №3. Тут яна трэніравалася ў Ігара Фартунова.

Спартсменка выступае ў класе F-13. У сваёй лепшай спробе яна адправіла снарад на 38 метраў 99 сантыметраў. Гэта рэкорд кантынента. Выйграла спаборніцтвы з персанальным рэкордам удзельніца з Узбекістана Назімахон Каюмава – 42 метры 49 сантыметраў.

• Текст доступен на языке: Русский